2024-08-01 12:00:01
#выраб
#рэкамендаванае
#Яна_Лашкевіч
Як Багдановіч пераклаў Буало -- "Беззаганны санет варты адзін цэлай паэмы»? Не такі й беззаганны мой вышываны санет, не японскі ядваб/шоўк, але віскоза спанукае ягоны сціплы блісь-ясь, а 5х2 см "пад вярбу" сумленна, па-рамесніцку апрацаваныя японскай іголкай і ўвянчаныя японскай запінкай. Гумор і добрыя прылады спрыяюць беззаганнасці.
Дамавік, па-японску Фукуракудзю,
карысны ў гаспадарцы, калі з ім не сварыцца,
ён любіць, каб на ноч пакідалі яму людзі
сподак з малаком і булку з карыцай.
А бывае, лезеш ў духоўку па печаную бульбу і застаешся з апечанымі пальцамі. Якое там вышываць! Скакацьмеш, чакацьмеш і толькі добрая кніжка з друкарні пана Марціна Кухты альбо выдаўца Зміцера Коласа вяртацьме тваё шчасце. Паэзія - яна такая, на ўсе выпадкі жыцця.
...Сядзіць ён маўкліва, працуе рухава -
расшывае бліскучымі ніткамі шаты,
а як шчасце збягае (звычайная справа),
ён пракуду за вуха вяртае дахаты.
● ● ● ● ●
Крыніцы:
• Telegram • ° • Threads •