2025-09-14 04:03:52
#верш
#Віктар_Ярац
==========
Зялёная вышыня
Па высечках пайсці, па расцяробах,
да некранутых у глушы ялін,
што сто гадоў у злубянелых робах
трывогі долу шлюць і ў неба сінь.
У ранах на ствалах з карой бугрыстай,
у шрамах ад маланак шаравых
змаглі яліны выжыць, роўна выстаяць.
Якой пілой апошні
іх падпілуе міг?
● ○ ● ○ ●
Крыніцы
• ° надрукавана паводле матэрыялаў часопіса "Маладосць" (№10/2023) ° •
○ ● ○ ● ○
☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы: @masvet_by_bot, або ў паведамленні канала.