
2024-08-01 12:00:01
#верш
#рэкамендаванае
#Міхал_Бараноўскі
==========
трымайцеся правага боку
шануйце маму і тату
дзетак часцей цалуйце
і сціскайце ў абдымках
праходзьце ўглыб вагона
не замінайце іншым
ехаць яшчэ далёка
ехаць прыйдзецца разам
не пакідайце словы
простыя без нагляду
каб не было балюча
калі іх з часам не стане
мінчане і госці сталіцы
не прыхіляйцеся шчыльна
дзверы ў тутэйшым свеце
адчыняюцца раптам
гэтыя вочы насупраць
гэтыя плечы побач
"The Passenger"... спяваюць
стройным нячутным хорам
на гарадской далоні
рыска падземных ліній
нечакана супалі
з нашым адвечным шляхам
трымайцеся правага боку
шануйце маму і тату
дзетак часцей цалуйце...
лепш нагадаць яшчэ раз
● ● ● ● ●
Крыніцы і спасылкі на аўтара
• надрукавана паводле матэрыялаў часопіса Маладосць (№10/2023) • ° • Instagram •
● ● ● ● ●
#рэкамендаванае
#Міхал_Бараноўскі
==========
трымайцеся правага боку
шануйце маму і тату
дзетак часцей цалуйце
і сціскайце ў абдымках
праходзьце ўглыб вагона
не замінайце іншым
ехаць яшчэ далёка
ехаць прыйдзецца разам
не пакідайце словы
простыя без нагляду
каб не было балюча
калі іх з часам не стане
мінчане і госці сталіцы
не прыхіляйцеся шчыльна
дзверы ў тутэйшым свеце
адчыняюцца раптам
гэтыя вочы насупраць
гэтыя плечы побач
"The Passenger"... спяваюць
стройным нячутным хорам
на гарадской далоні
рыска падземных ліній
нечакана супалі
з нашым адвечным шляхам
трымайцеся правага боку
шануйце маму і тату
дзетак часцей цалуйце...
лепш нагадаць яшчэ раз
● ● ● ● ●
Крыніцы і спасылкі на аўтара
• надрукавана паводле матэрыялаў часопіса Маладосць (№10/2023) • ° • Instagram •
● ● ● ● ●