
2025-08-26 02:03:29
#верш
#Максім_Крывіч
Вясна настане!
(30.05.25)
==========
Сярод віхураў ліхалеццяў
Адно нязменнае ў прыродзе:
Пасля зімы на белым свеце
Вясна прыходзіць.
Мароз людзям катуе душы,
Трымае ў холадзе, падмане,
Але іх чутны шэпт у сцюжы:
"Вясна настане!"
Ільды сціскаюць сэрцы дзецям,
У бездань цягнуць іх, як зданні.
Яны маўчаць. У іх надзея:
Вясна настане!
Сняжынкі падаюць з нябёсаў —
Іх выбух чутны на світанні...
Цаною паламаных лёсаў
Вясна настане!
Я цвёрда веру: згіне смутак,
Калісь адродзіцца планета.
Мо не для нас, але для ўнукаў
Настане лета!
==========
● ○ ● ○ ●
Крыніцы
• ° прапанавана аўтарам ° •
° • Telegram • °
● ○ ● ○ ●
☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы: @masvet_by_bot, або ў паведамленні канала.
#Максім_Крывіч
Вясна настане!
(30.05.25)
==========
Сярод віхураў ліхалеццяў
Адно нязменнае ў прыродзе:
Пасля зімы на белым свеце
Вясна прыходзіць.
Мароз людзям катуе душы,
Трымае ў холадзе, падмане,
Але іх чутны шэпт у сцюжы:
"Вясна настане!"
Ільды сціскаюць сэрцы дзецям,
У бездань цягнуць іх, як зданні.
Яны маўчаць. У іх надзея:
Вясна настане!
Сняжынкі падаюць з нябёсаў —
Іх выбух чутны на світанні...
Цаною паламаных лёсаў
Вясна настане!
Я цвёрда веру: згіне смутак,
Калісь адродзіцца планета.
Мо не для нас, але для ўнукаў
Настане лета!
==========
● ○ ● ○ ●
Крыніцы
• ° прапанавана аўтарам ° •
° • Telegram • °
● ○ ● ○ ●
☀️ Прапанаваць свае творы/малюнкі/музыку/вырабы: @masvet_by_bot, або ў паведамленні канала.