2024-08-01 12:00:01
======================
#верш
#Максім_Крывіч (Telegram)
======================

У час, калі ламаецца сусвет,
У час, калі гарыць вада і камень,
Адна надзея застаецца з намі
Насуперак падказак і прыкмет.

Цябе спытаюць: ён калісьці быў?
І ты міжволі горка пасміхнешся.
Але адказ, сваім пачуеш сэрцам,
Затоены, як муха у бурштын.

І ты, яго трымаючы ў грудзях,
Калі сваім цяплом яго сагрэеш,
Аднойчы выпадкова зразумееш,
Насамрэч што крыецца у людзях.

● ● ● ● ●
Читати в Telegram