news image
2025-08-02 06:03:07
#верш
#Максім_Крывіч

Я людзям не гляджу у вочы
(21.07.2025)

==========
Я людзям не гляджу у вочы.
Чаму? Не ведаю і сам.
Як след, як памяць вечных ран
Са мною гэта звычка крочыць.

Я людзям не гляджу у вочы.
У іх — чужая глыбіня.
Яе спазнаць баюся я,
Як бездань смерці, цемру ночы.

Я людзям не гляджу у вочы.
Крыецца ў люстры небыццё:
Іх думкі, мары і жыццё,
Што ведаць розум мой не хоча.

Я людзям не гляджу у вочы.
Бо там — пачатак і канец;
Уласны церневы вянец,
Што непазбежны лёс прарочыць.

Я людзям не гляджу у вочы:
Іх твары знікнуць з галавы.
Я так стаміўся ад маны,
Што я іх бачыць не ахвочы...

● ● ● ● ●
Крыніцы
• ° Telegram ° •
● ● ● ● ●
Читати в Telegram