
2024-08-01 12:00:01
#верш
#K_W
Silhouette
Сэрца барвовае на небасхіле
Поўна крывёю нявіннай ;
Захад зацягвае сонейка ў цені,
Хмары праходзяць раўнінай.
Меўся казёл у пустыні той белы,
Рогі-ж адсечаны былі.
Нехта расправіўся з імі тады :
Хто-ж учыніў іх такімі ?..
'То дзеля радасці & шчасця багоў', —
Мне адказаў знаёмы ;
Іншы сказаў мне адну з іх прамоў,
Кажа, 'то вынікі долі ;
Трэці-ж адправіў мяне да жрацоў,
Моў, 'шукай іхнай памогі'.
Я-ж не ўразумеў нічога, чаму..
Хто мне падкажа дарогі ?..
Меўся казёл у пустыні там белы,
Кроў рогаў цекла па целе.
Ветры хамсіна яго не сагрэлі
І засталіся 'бы цені.
Знікла і хмара, і сонца праменні,
Нібы і дні, і адценні.
Ў міг стала неба цямней & чарней —
Ціш з непакоем бліжэйшай.
Колькі пачуццяў тады я спазнаў,
Думак, & ідэй карнавал.
Колькі пытанняў задаў, каб падман
Пасля ўсяго я зазнаў.
Тая карціна ўва мне як ліхтар,
Будзе гарэць ідэал.
Дзесьці ў душы, там на дне, 'бы карал,
Там назаўжды застанецца туман...
● ● ● ● ●
#K_W
Silhouette
Сэрца барвовае на небасхіле
Поўна крывёю нявіннай ;
Захад зацягвае сонейка ў цені,
Хмары праходзяць раўнінай.
Меўся казёл у пустыні той белы,
Рогі-ж адсечаны былі.
Нехта расправіўся з імі тады :
Хто-ж учыніў іх такімі ?..
'То дзеля радасці & шчасця багоў', —
Мне адказаў знаёмы ;
Іншы сказаў мне адну з іх прамоў,
Кажа, 'то вынікі долі ;
Трэці-ж адправіў мяне да жрацоў,
Моў, 'шукай іхнай памогі'.
Я-ж не ўразумеў нічога, чаму..
Хто мне падкажа дарогі ?..
Меўся казёл у пустыні там белы,
Кроў рогаў цекла па целе.
Ветры хамсіна яго не сагрэлі
І засталіся 'бы цені.
Знікла і хмара, і сонца праменні,
Нібы і дні, і адценні.
Ў міг стала неба цямней & чарней —
Ціш з непакоем бліжэйшай.
Колькі пачуццяў тады я спазнаў,
Думак, & ідэй карнавал.
Колькі пытанняў задаў, каб падман
Пасля ўсяго я зазнаў.
Тая карціна ўва мне як ліхтар,
Будзе гарэць ідэал.
Дзесьці ў душы, там на дне, 'бы карал,
Там назаўжды застанецца туман...
● ● ● ● ●